Украінскія пляжы прынялі рэкордную колькасць беларусаў



Сёлета пляжы Адэскай і Херсонскай абласцей прынялі рэкордную колькасць адпачываючых з Беларусі.

477-900x595

Хаця курортны сезон на поўдні Украіны яшчэ не завершыўся, можна падвесці пэўныя вынікі. Сёлета колькасць беларускіх адпачывальніках на адэскіх і херсонскіх пляжах складае ад 15 да 20% агульнай колькасці курортнікаў. Гэта амаль ўдвая больш, чым у мінулым годзе. Выдае на тое, што гэтыя ўкраінскія рэгіёны паступова замяняе беларусам калісьці папулярныя здраўніцы Крыма.

Сярод прычынаў папулярнасці ў нашых землякоў Адэскай і Херсонскай абласцей называюць суадносную таннасць адпачынку ў гэтых рэгіёнах, развітую інфраструктуру, а таксама зручныя шляхі зносін.

Паводле дадзеных беларускіх турыстычных аператараў, сёлета рынак страціў больш за 90% кліентаў, якія традыцыйна абіралі Крым.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя