Украінскія праваахоўнікі выкрылі схему кантрабанды беларускіх цыгарэт



Паводле інфармацыі аператыўных супрацоўнікаў Луцкага памежнага атрада выкрыты канал незаконнага ўвозу з Польшчы ва Украіну безакцызных цыгарэт беларускай вытворчасці, паведамляе Памежная служба Украіны.

Аператыўнікі ўстанавілі, што двума грузавымі аўтамабілямі праз пункт пропуску «Ягадзін-Аўто» павінны былі перавозіць тытунёвыя вырабы пад выглядам іншых тавараў. У прыватнасці ўчора, адзін з гэтых грузавікоў пайшоў на ўезд ва Украіну. Па дакументах у ім перавозілі керамічную плітку, на самай жа справе ў транспартным сродку знаходзіліся тытунёвыя вырабы.

З мэтай адсочвання месца складавання цыгарэт было арганізавана аператыўнае суправаджэнне грузавіка да складскога памяшкання ў Луцк.

У цяперашні час працягваюцца неадкладныя следчыя дзеянні.

Мерапрыемствы праводзяцца ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі ГБР і УСР у Валынскай вобласці.

novychas.by