Украінскія тураператары засвойваюць беларускі накірунак
Адзін з найпапулярнейшых аўтобусных тураў з Львова – “Беларусь, пяшчотная і сціплая”. Тур доўжыцца шэсць дзён, цягам якіх турысты наведваюць Менск, Дудуткі, Гародню, Мірскі і Нясвіжскі замкі, а таксама Берасцейскую крэпасць.
Для наведвання Беларусі ўкраінцам не трэба замежных пашпартоў, і таму вандроўка на поўнач шмат для каго з іх становіцца першым выездам за мяжу.
Паводле ўкраінскіх турыстаў, Беларусь прыемна здзіўляе іх багатай гістарычнай спадчынай, пра якую ў Львове мала хто ведае. А таксама – значна лепшымі за Украіну дарогамі, чысцінёй вуліц і дысцыплінай людзей.
Пакуль гэта адзіны тур з Львова ў Беларусь. Мяркуецца, што з цягам часу ўкраінскія тураператары пракладуць і іншыя маршруты.
Для Беларускага Радыё Рацыя – Марцін Война, Украіна
Фота govorim.by