Украінскія ваенныя пакінулі аэрапорт Данецка
У выніку 242 дзён баёў былі цалкам разбураныя будынкі, якія маглі служыць апорнымі пунктамі абароны.
Пра гэта піша ў «Фэйсбуку» галоўны рэдактар украінскага інтэрнэт-рэсурсу „Цензор.net” Юрый Бутусаў:
«Абарона Данецкага аэрапорта. 26 траўня 2014 — 22 студзеня 2015 года. 242 дні. Новы і стары тэрмінал, вежа кіравання, усё, што магло паслужыць як апорны пункт абароны, цалкам знішчана. Аэрапорт прастрэльваецца прамой наводкай, але з руін будынка новага тэрміналу апошнія абаронцы з тых, хто выжыў, сышлі толькі сёння».
Учора ўвечары былі паведамленні пра чарговае абрушэнне перакрыццяў новага тэрміналу аэрапорту, пад плітамі загінулі і былі параненыя ўкраінскія вайскоўцы.
Мінабароны Украіны прызнала, што прынамсі 16 “кібаргаў» трапілі ў палон баевікоў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Reuters