Украінскія вайскоўцы павіншавалі жанчын з 8-м сакавіка
8-га сакавіка вайскоўцы ўкраінскай арміі павіншавалі ўкраінак з Міжнародным днём жанчын кранальным відэ-аролікам. Байцы антытэрарыстычнай аперацыі перадаюць прывітанне сваім родным і ўсім ўкраінкам. Жадаюць ім міру і любові:
– Ужо цэлы год мы стаім на ахове граніц нашай дзяржавы. Хочу ад імя Узброіных сіл Украіны выказаць падзяку нашым жонкам, маткам, сёстрам, дочкам, сказаць вялікі дзякуй за тое, што вы нас чакаеце, любіце. І ведайце – мы вернемся і ўсё будзе добра.
– Хачу павіншаваць усіх жонак з 8 сакавіком. Пажадаць ім шчасця, здароўя, вялікага кахання, каб на іхных тварах заўсёды была ўсмешка.
– Дарагія нашыя жонкі, ад імя 95-й брыгады хачу павіншаваць з Міжнародным жаночым днём, пажадаць вам сілы, мужнасці і цярпення дачакацца вашых абаронцаў.
Акрамя таго, украінскія вайскоўцы выклалі у сетку фатаграфіі з віншаваннямі. Сілавікі зрабілі з боепрыпасаў надпіс «8-га сакавіка» і кветкі.
Беларускае Радыё Рацыя