Украінскія вайскоўцы ўзялі Савур-Магілу



Узброеныя Сілы Украіны ўзялі пад кантроль Савур-Магілу, паведаміў прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку начальнік Генеральнага штаба ВСУ генерал-лейтэнант Віктар Мужэнка.

Савур-Магіла з’яўляецца стратэгічнай вышынёй на мяжы Луганскай, Данецкай абласцей і Растоўскай вобласці Расеі, з якой тэрарысты абстрэльвалі украінскіх вайскоўцаў і шэраг населеных пунктаў.

Прэзідэнт Украіны выказаў упэўненасць, што Узброеныя Сілы з гонарам выканаюць пастаўленую задачу і неўзабаве на вызваленых тэрыторыях будзе адноўлена мірнае жыццё.

unian.net