Украінскія вайскоўцы: Зараз з намі ваююць прафесіяналы



“Ужо ніколі расіяне не будуць нам братамі”, – кажуць шматлікія ўкраінцы. Гэта і зразумела, у сувязі з апошнімі падзеямі ва Украіне.

vajdkoucy_2

vajskoucy

vajskoucy_1

Але здзіўляе тое, што ва ўкраінскіх вайскоўцаў няма нянавісці да расейскіх салдат.

Бо, як кажуць вайскоўцы 128-й асобнай горна-пяхотнай брыгады, якія змагаліся ў Дэбальцава і якія прыехалі на ратацыю ў Чаркасы, на баку сепаратыстаў ваюе шмат людзей, якія трапілі туды выпадкова.

Але, па словах украінскіх вайскоўцаў, зараз з імі ваююць і сапраўдныя прафесіяналы, якія зараджаюць снарад у танк за 4 секунды і выкарыстоўваюць міны, ад якіх не схаваешся нават у акопах.

Танк страляў чатыры секунды перазарадка ў яго была, а нарматыў – 7. Там сапраўдны прафесіянал страляў.

 – Калі страляюць і трапляюць чотка, адлятаюць, а ён ідзе далей.

 – Вось гэтыя новыя міны, якія ў нас атрымліваецца ўзрывацца на падлёце і сякуць, што акопы не дапамагаюць.

 – Гэта проста прыехалі хлопцы, якм паставілі задачу – змяць.

Як кажуць вайскоўцы, крыўдна нават не за тое, што не хапае зброі, амуніцыі, а за тое, што іх “папросту зліваюць”, з-за бязглуздых ваенных загадаў гіне шмат хлопцаў.

“І каб не падтрымка валанцёраў, не вера ў тое, што змагаемся за свае сем’і, за родную зямлю, за праўду, то было б зусім кепска, – кажуць украінскія хлопцы. І дадаюць – Але гэта наша армія, дай Бог яна падымецца і будзе ўсё добра”.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя