Ноччу баевікі працягнулі абстрэлы пазіцый сіл АТА (абноўлена)
З учарашняга вечара да раніцы баевікі не спынялі абстрэлы пазіцый сіл АТА на Данбасе. З мінамётаў і артылерыі баевікі вялі агонь па Гнутава і Мар’інцы. Паведамляе прэс-цэнтр АТА.
[youtube id=”oCyoZX0iu4Y”]
Пра гэта паведаміў міністр абароны Украіны Сцяпан Палтарак, напісаў у Facebook журналіст Раман Бачкала.
„Толькі што быў на прыёме ў Міністра абароны Сцяпана Палтарака. Сёння сапраўды сепары рэзка актывізаваліся. Але не па ўсёй лініі фронту, а на пэўным кірунку – Мар’інка, Краснагораўка. Штурмавыя дзеянні суперніка пачаліся ў 4:10. Па стане на цяпер яны спыненыя. У нас 7 параненых. Загінулых няма. Сітуацыя пад кантролем”, – напісаў ён.
[youtube id=”uxwhiNK7Isg”]
Сепаратысты Данецкай Народнай Рэспублікі ў парушэнні ўсіх Менскіх пагадненняў распачалі сёння наступ на Мар’інку ў Данецкай вобласці.
[youtube id=”6cyQ5BDMVR4″]
З падрабязнасцямі – наш украінскі карэспандэнт Марцін Война:
– Атака баявікоў на Мар’інку распачалася з абстрэлаў украінскіх пазіцый з мінамётаў, гаўбіц і рэактыўных сістэм “Град”. Пасля чаго горад заатакавалі танкі і пехацінцы. У штабе Антытэрарыстычнай аперацыі паведамляюць пра 20 танкаў і паўтары тысячы баявікоў. Украінскія вайскоўцы, якія абараняюць Мар’інку, сцвярджаюць, што пехацінцы апранутыя ў камуфляж з шэўронамі Міністэрства абароны Расейскай Федэрацыі. Страты з украінскага боку і з боку сепаратыстаў пакуль невядомыя. Украінскія вайскоўцы паведамілі, што захапілі ў палон параненага расейскага салдата.
Каля 15 гадзін па кіеўскім часе баявікі ДНР заявілі пра захоп Мар’інкі. Праз поўгадзіны ў Міністэрстве абароны Украіны абверглі гэтую заяву, але прызналі, што “сітуацыя ў раёне гэтага населенага пункта крытычная”.
У Кіеве ўжо адрэагавалі на наступ сепаратыстаў. “Сустрэча кантактнай групы ў Менску сарваная. Напярэдадні саміту Вялікай Сямёркі Расея загадала тэрарыстам распачаць вайсковую аперацыю”, – заявіў сёння ўкраінскі прэм’ер Арсеній Яцэнюк.
[youtube id=”DMm8gTr2FCg”]
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя, Украіна.
Фота © AFP 2015/ Genya Savilov