Украінскія войскі стварылі яшчэ адзін плацдарм на левым беразе Дняпра
15 гадоў таму
Украінскія войскі стварылі яшчэ адзін плацдарм на левым беразе Дняпра. На гэты раз каля населенага пункта Крынкі, дзе высадзіліся 19 кастрычніка.
Расейцы не змаглі цалкам вярнуць страчаныя пазіцыі, пішуць расейскія «ваенкары». У атацы на ўкраінскі дэсант, які замацаваўся ў Крынках, прымалі ўдзел 4 танкі. Але іх прымусіла адступіць украінскія артылерыя з правага берагу. Расейцы наракаюць, што ўкраінцы актыўна выкарыстоўваюць беспілотнікі, глушаць сувязь, і яны не могуць аператыўна выклікаць артылерыйскую падтрымку. Удары па пазіцыях украінскіх вайскоўцаў наносіла расейская авіяцыя.
Днямі ўкраінскія вайскоўцы занялі плацдарм на левым беразе Дняпра каля вёскі Пойма. Баі там ішлі некалькі дзён.