Украінскія журналісты выступілі супраць „міністэрства праўды”



“Ствараць міністэрства дзеля контрпрапаганды – няма сэнсу”, – выказаў меркаванне ў праекце “Месца для прэсы” украінскі журналіст Сяргей Грышын.

У краіне далей працягваюцца дыскусіі аб неабходнасці адмысловага ведамства для кіравання медыя-прасторай. Ужо вядома, што бюджэт новай установы складзе 4 мільёна грывень, а ў яго штаце будзе каля 30 чалавек.

Пра гэта заяўляюць прадстаўнікі новага міністэрства, якое створанае без узгаднення з журнасцкай супольнасцю ва Украіне, што выклікала пратэсты.

„І гэтыя пратэсты апраўданыя” – узгадвае Сяргей Грышын.

– Ні міністр, ніхто з прадстаўнікоў улады не можа такім чынам выбудаваць інфармацыйнае поле, каб журналісты і грамадзяне былі задаволеныя. А калі не могуць, то, як яны плануюць ствараць інфармацыйную палітыку.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

У час прызначэння складу новага ўкраінскага ўрада кааліцыйныя дэпутаты, якія да выбараў працавалі журналістамі, патрабавалі прадставіць праграму і прынцыпы дзейнасці Міністэрства інфармацыйнай палітыкі.

“Зварот не быў прыняты і прызначэнне адбылася агульным спісам. І гэтым новая ўлада нагадвае старыя прынцыпы украінскай палітыкі”, – кажа Сяргей Грышын.

– Гэты ўрад нічым не адрозніваецца ад папярэдняга. Неякія дамоўленасци начныя перамовы, хтось кагось “прадаўлівае”, гандлюццца. Адзінае, што тыя, хто не задаволены, яны пра гэта спакойна гавораць. У тым ліку і журналісты.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Ва Украіне ў складзе кабінета міністраў з’явілася новае міністэрства – інфармацыйнай палітыкі.  Украінскія журналісты і не толькі выступілі супраць стварэння „міністэрства праўды”, якое ачоліў блізкі да колаў Пятра Парашэнкі – палітык Юры Стець.

 Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя