Украінцаў працягвае турбаваць верагодны падрыў Запарожскай АЭС
17 гадоў таму
Украінцаў працягвае турбаваць верагодны падрыў Запарожскай АЭС. Яны не выключаюць, што Расея ў бліжэйшы час можа пайсці на чарговыя экалагічныя злачынствы.
Прылёты ракет і праца паветранай трывогі ўжо нікога не здзіўляе, распавяла супрацоўніца Украінскага інстытуту нацыянальнай памяці Наталка Пазняк:
– Тое, што свет не бачыць таго, што ўжо больш за год атамны аб’ект пад кантролем „малпы з гранатай” груба кажучы, гэта пужае. Мы не можам на гэта ўплываць, мы становімся закладнікамі ў гэтай сітуацыі. Ніхто не застрахаваны ад наступнага Чарнобылю.
Расейская агрэсія на Украіну цягнецца 506-ты дзень. Украіна па выніках саміту пакуль што не атрымала запрашэння ў НАТА.
Беларускае Радыё Рацыя