Украінцы адказалі на прапагандысцкія плакаты бела-чырвона-белым сцягам
Украінцы адказалі на плакаты беларускіх памежнікаў бела-чырвона-белым сцягам.

Нагадваем, 8-га сакавіка ўкраінскія вайскоўцы на мяжы з Беларуссю паставілі білборды з надпісам „Акупантам не месца на ўкраінскай зямлі”.
„Мы ўсімі сіламі хочам не даць уцягнуць Беларусь у вайну”, – патлумачылі вайскоўцы.
Праз некалькі дзён лукашэнкаўцы ў адказ вывесілі вялікія плакаты з надпісам „Ми допоможемо Україні знайти справжніх окупантів”.

