Украінцы прызвычаіліся да новых умоваў жыцця?



Спачатку адключэнне электрычнасці было сюрпрызам, але потым усё ўвайшло ў норму, з’явіліся графікі, хаця часамі здараецца і пазапланавае адключэнне энергіі.

Значная частка працы стала дыстанцыйнай, працадаўца разумее, што прыходзіцца рабіць сваю працу ў няпростых умовах, – распавяла беларуска спадарыня Вікторыя, што на час вайны вырашыла застацца ў Кіеве:

– Я як і была ў Кіеве, нікуды не выязджала. Пасля таго, як разбамбілі крытычную інфраструктуру, то пачаліся штодзённыя адключэнні электраэнергіі. Тры, чатыры разы на дзень адключаюць электрычнасць. Спачатку гэта было сюрпрызам, але цяпер ужо трохі прызвычаіліся, ёсць нейкія графікі.

Вайна ва Украіне не спыняецца роўна 280 дзён. Цяпер галоўнае – падрыхтоўка інфраструктуры, у тым ліку ва ўкраінскай сталіцы да зімовага перыяду.

Беларускае Радыё Рацыя