Украінцы запрашаюць беларусаў у Чарнігаў



Для станоўчага іміджу горада Чарнігава і для таго, каб паказаць, што сюды могуць ехаць беларускія турысты і нічога не баяцца, кіраўніцтва Чарнігаўшчыны арганізоўвае для беларускіх СМІ прэс-туры, знаёміць з рознымі цікавымі месцамі ў горадзе і рэгіёне.

Пра тое, як мянялася сітуацыя з беларусамі, што прыязджалі ў Чарнігаў, Беларускаму Радыё Рацыя распавядае дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Ганна Раманава:

– Першыя чатыры прэс-туры я арганізоўвала, калі была яшчэ намеснікам мэра Чарнігава. Рэч у тым, што пасля падзеяў на Майдане і ваенных дзеянняў на Данбасе, беларусы, якія пастаянна на выхадныя прыязджалі ў Чарнігаў, спужаліся ехаць. Вельмі заўважаецца, як зменшылася колькасць беларускіх машын. Калі раней кожная пятая была з беларускімі нумарамі, то пасля падзеяў на Майдане, у 2014 годзе, мы сутыкнуліся з сітуацыяй, калі беларусаў не было. Я ўзяла афіцыйныя дадзеныя мытнай службы і пабачыла, што на 80% скарацілася колькасць машын, якія перасякаюць мяжу.

На думку Ганны Раманавай, сітуацыя змянілася ў 2015 годзе: яна стала вельмі падобнай да той, што была напярэдадні падзеяў на Майдане, калі ў Чарнігаў прыязджала штомесяц каля 10 тысяч беларусаў. Цяпер кожны з іх пакідае на Чарнігаўшчыне каля 250 даляраў.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя