Украіну пакінула ўжо больш за 5,5 мільёнаў чалавек



Па дадзеных ААН, з пачатку вайны Украіну пакінула 5 563 959 чалавек.

Большая частка бежанцаў з’ехала ў Польшчу – 3,05 мільёна чалавек. У Румынію выехала больш за 825 тысяч чалавек, у Венгрыю – больш за 530 тысяч чалавек, у Малдову – больш за 447 тысяч, у Славакію – больш за 379 тысяч, у Беларусь – больш за 25 тысяч.

«Паўмільёна грамадзян Украіны былі дэпартаваныя з Украіны ў Расейскую Федэрацыю бяз згоды з іхнага боку», — заявіў раней кіраўнік Камітэту ў пытаннях гуманітарнай і інфармацыйнай палітыкі Вярхоўнай Рады Украіны Мікіта Патураеў.

Паводле яго, Украіна лічыць гэтых грамадзян зніклымі бяз вестак. «На жаль, пакуль няма ніякай магчымасці нават наладзіць кантакт з гэтымі людзьмі», — сказаў Патураеў.

На пачатак 2022 году на тэрыторыі Украіны жылі 44 мільёны чалавек.