У Крыме сабатуюць адкрыццё класаў з крымскататарскай мовай



У анэксаваным Крыме сабатуюць адкрыццё класаў з вывучэннем крымскататарскай мовы. Пра гэта афіцыйна павемілі ў Меджылісе крымскататарскага народа.

Крымскія актывісты зафіксавалі катастрафічнае змяншэнне колькасці школаў з вывучэннем крымскататарскай мовы і літаратуры. Мова карэннага насельніцтва знікае са школьных праграмаў, у некаторых крымскататарскіх школах родную мову прапануецца вывучаць на факультатыве ці на школьных гуртках. Пры гэтым пратэсты бацькоў адкрыта ігнаруюцца.

У Міністэрстве адукацыі, навукі і моладзі Крыма заявілі, што на вывучэнне крымскататарскай і ўкраінскай моваў, якія прапісаныя ў крымскіх законах у якасці дзяржаўных, з 2015-2016 навучальнага года адведзена па адной-дзве гадзіны на тыдзень.

Да анэксіі Крыма там пражывала каля 280 000 крымскіх татараў. Толькі сёлета каля 20 000 з іх сталі ўцекачамі.

 Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя