Уладальнік віцебскага арт-паба „Торвальд” адкрыў арт-паб у Кіеве
Віталь Броўка — вядомы віцебскі бізнэсовец і арганізатар канцэртаў. Яшчэ нядаўна яго арт-паб «Торвальд» быў культавым месцам для горада. Пасля пратэстаў яго давялося зачыніць, а сам Віталь з’ехаў у Кіеў, паведамляе nashaniva.com
Фоты Алеся Пілецкага.
У Кіеў Віталь перабраўся тры месяцы таму. Адкрыццё паба з нуля заняло два месяцы. Каб паспець усё за гэты час, працавалі без выхадных і прыцягнулі ў дапамогу шмат сяброў.
У кіеўскім «Торвальдзе» некалькі залаў. У асноўнай на сцэне будуць выступаць беларускія музыкі, ладзіцца розныя асветніцкія мерапрыемствы. Адна з залаў — «Радзівілаўская» — аформленая гравюрамі Напалеона Орды. На сценах у пабе выстава Уладзіміра Цэслера. Экспазіцыі будуць пастаянна мяняць, каб паказаць творы розных беларускіх мастакоў.
Віталь Броўка не губляе надзеі, што «Торвальд» яшчэ адродзіцца ў Віцебску.