Улады Беластока выдзелілі 2 млн злотых на барацьбу з каронавірусам



Улады Беластока выдзелілі з бюджэтнага рэзерву два мільёны злотых. Сродкі пойдуць на закупку найбольш неабходных сродкаў для барацьбы з каронавірусам.

Кажа прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі:

– На набыццё найбольш неабходнага абсталявання, ахоўных масак, сродкаў для дэзінфекцыі, а таксама абсталявання месцаў каранціну, каб мы маглі супольна за гэтыя грошы, якія мы сёння  маем, лепш паклапаціцца пра нашае здароўе.

Прэзідэнт Беластока адначасова звярнуўся да жыхароў і прадпрымальнікаў горада, каб тыя зрабілі загадзя гарадскія плацяжы. Гэта дазволіць кантраляваць бюджэт горада і вызваліць дадатковыя фінансавыя рэзервы.

Беларускае Радыё Рацыя, Беласток