Улады Беластока заклікаюць заставацца дома



Улады гораду заклікаюць жыхароў Беластоку ўстрымацца ад выхаду на вуліцы ў бліжэйшыя выходныя, каб знізіць рызыку распаўсюду каронавіруса.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі:

– Заахвочваем застацца дома. У распараджэнні гаворыцца, што калі гэта будзе сям’я, то сям’я можа складацца з большай колькасці асобаў, чым дзве. Калі ідзе пра такія выпадкі, то лічу, што ніхто не будзе мець прэтэнзіяў. Надвор’е сёння і заўтра будзе заахвочваць да шпацыру. Людзі могуць выходзіць, але мы просім і будзем пільнаваць, каб людзі не збіраліся.

Паводле апошніх дадзеных, у Падляшскім ваяводстве зафіксавана яшчэ тры выпадкі заражэння каронавірусам. Па стане на раніцу 27 сакавіка на Падляшшы выкрыта 16 выпадкаў заражэння каронавірусам, ва ўсёй Польшчы 1244, 16 чалавек памерла.

Беларускае Радыё Рацыя