Уладзь Лянкевіч і Эрык Арлоў-Шымкус выступяць у Варшаве
Уладзь Лянкевіч і Эрык Арлоў-Шымкус прадставяць абодва свае праекты ў Варшаве. 1 чэрвеня ў клюбе Karrot адпаведна зайграюць «Эрык і Я» і «Люты сакавік».
Каментуе Уладзь Лянкевіч:
– У Варшаву, у прынцыпе, едзе праект «Эрык і Я», але калі арганізатары варшаўскага канцэрта даведаліся, што ў нас з’явіўся праект «Люты сакавік», яны сказалі: «Слухайце, вельмі файна. Давайце і «Люты сакавік» таксама зайграе». Таму адпаведна гэта будзе як два аддзяленні. Спачатку будзе сур’ёзны загруз ад «Эрыка і Я», а пасля на расслабоне для ўсіх, хто любіць выпіць, будзе «Люты сакавік».
Па словах Уладзя Лянкевіча, неўзабаве «Люты сакавік» можа выдаць новы міні-альбом. А 19 ліпеня дуэт выйдзе на сцэну «Басовішча» ў межах конкурсу маладых гуртоў.
Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя