Уладзімер Арлоў прэзентуе сваю кнігу ў Беластоку
Па гарадах Польшчы працягваецца прэзентацыйны тур новай кнігі Уладзімера Арлова «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань», якую выдала люблінскае выдавецтва Warsztaty Kultury. Сустрэчы з чытачамі ўжо прайшлі ў Вроцлаве, Бельску-Падляшскім і Варшаве. Гэтым разам пісьменнік сустрэніцца з чытачамі ў Беластоку.

Кажа Уладзімер Арлоў:
– Я цяпер з хваляваннем чакаю прэзентацыю ў Беластоку, якая абудзецца 29 красавіка ў Інстытуце падляшскай культуры. І пачатак… пра гэта вы прачытаеце ў абвестках.
Кніга «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань» ўтрымлівае балады, якія надрукаваныя ў дзвюхмоўным варыянце – па-беларуску і па-польску. Пераклаў на польскую мову балады Богдан Задура. Прэзентацыя кнігі адбудзецца ў Беластоку 29 красавіка па адрасе ul. Św. Rocha, 14. Пачатак а 18-й гадзіне.
Беларускае Радыё Рацыя
