Уладзімір Арлоў распавёў у Беластоку пра „Таямніцы полацкай гісторыі”



Гісторык і пісьменнік Уладзімір Арлоў распавёў на чарговай вечарыне ў рамках беларускага гістарычнага клуба Beer&History аб таямніцах полацкай зямлі. А таксама прэзентаваў чарговае перавыданне сваёй аднаіменнай кнігі. Гаворыць аўтар:

Для мяне для самога таямніца, на якую я даўно спрабую адказаць, чаму менавіта Полацак і Палаччына з усёй вялікай Беларусі найбольш дала нашай краіне, Еўропе, свету выдатных асобаў. Як пазначана ў маёй толькі што выдадзенай кнізе «Ад Еўфрасінні ад Скарыны». Ну і гэты шэраг доўжыцца і доўжыцца. І Васіль Быкаў, і Рыгор Барадулін таксама з Полаччыны. Гэта хіба што адна з галоўных полацкіх таямніц.

Гэта была апошняя сустрэча ў рамках гістарычнага клуба Beer&History ў Беластоку ў гэтым сезоне. Які на лета сыходзіць на вакацыі.

***

Полацак – не толькі калыска нашай дзяржаўнасці, але і метафізічны лабірынт, дзе спляліся шляхі герояў розных часоў: Еўфрасіння, Скарына, манахі-езуіты, навучэнцы кадэцкага корпусу…

„Таямніцы полацкай гісторыі” Уладзіміра Арлова – кніга легендарная, якая вытрымала каля дзясятка перавыданняў. Цяпер яе перавыдадзеную версію зноў можна патрымаць у руках.

Гэта была апошняя лекцыя ад Beer&History.