Уладзімір Чушаў: Такія дзеянні – супярэчаць нашым добрасуседскім адносінам
У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі абураныя намерам зноў правесці марш памяці „выклятых жаўнераў” у Гайнаўцы, у якім услаўляюць асобу капітана Рамуальда Райса (псеўданім Буры).
Нязгоду з такім падыходам да гісторыі выказаў і амбасадар Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў, які 21 лютага разам з дэлегацыяй усклаў вянкі ля магілы помніка ў Бельску Падляшскім закатаваных у1946 годзе вазакоў аддзелам польскага антыкамуністычнага падполля Рамуальда Райса (Бурага).
– Як рэакцыя нашага парламента, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальага сходу Рэспублікі Беларусь, вось дэпутат Гайдукевіч з Камісіі па міжнародных справах, ён асудзіў такі ўчынак, які плануецца ў Гайнаўцы, гэты марш выклятых жаўнераў. Мы лічым, што такія дзеянні – супярачаць і нашым добрасуседскім адносінам і супярачаць гістарычнай праўдзе. І будзем і далей такія высілкі рабіць, каб не было гераізацыі і глорыфікацыі злачынцаў.
Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы ў 2005 годзе ў канчатковых высновах следства ў справе забойства цывільных жыхароў, адзначыў, што гэтае злачынства з прыкметамі генацыду. Афіцыйны Менск лічыць недапушчальным увекавечанне памяці Райса і яго салдат.
Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя