Уладзімір Ханас: Для Расеі проста важна знішчаць усё вакол сябе



Падрыў ГЭС стаў чарговым выклікам для грамадскай супольнасці ва Украіне.

„Для Расеі проста важна знішчаць усё вакол сябе – мову, культуру, незалежнасць, людзей і нават экалогію ў іншай краіне”, – у гэтым перакананы грамадскі актывіст Уладзімір Ханас:

Гэта зараз такі выклік для ўсяго грамадства, чарговы новы выклік. Гэта страшнае злачынства, хаця на вайне ўсе злачынствы звычайна страшныя. Людзі мабілізуюцца. У мяне шмат знаёмых у Херсоне, якія перажылі акупацыю, а цяпер перажываюць гэтае руйнаванне – гэта страшна. Злачынствы павінны быць пакараны, гэта ўсё, што я магу сказаць.

Вайна ва Украіне ідзе 471 дзень. Не выключана, што падрыў ГЭС быў здзейснены расейскім бокам толькі для таго, каб запаволіць украінскі контрнаступ.

Беларускае Радыё Рацыя