Уладзімір Парфенюк: Мы – беларусы, і я ніколі гэтага не саромеўся



Уладзімір Парфенюк – звыш 30 гадоў займаецца тсунамі. У гэтым відзе баявых мастацтваў заваяваў ужо восьмы дан. Вядзе навучанне ў розных гарадах Польшчы і па ўсім свеце.

Дзе б не быў і з кім не сустракаўся, заўсёды падкрэслівае, што ён беларус з Польшчы:

– Спачатку карысталіся гаворкай, мы ведалі, хто мы. Помню, калі мне было 10 гадоў, хтосьці прыйшоў і пытаў пра нацыянальнасць, трэба было напісаць, і бацька сказаў, што мы – беларусы. Я ніколі гэтага не саромеўся. 

Цяпер вельмі добра, што жывем у дэмакратыі і нацыянальныя меншасці могуць нешта сказаць. Так павінна быць. Напрыклад, на Беласточчыне, каб у кожнай вёсцы былі дзвюмоўныя вуліцы (назвы вуліцрэд.). Для нас, беларусаў, самае важнае, ці тут на Беласточчыне, ці ў Польшчы, ці у Беларусі, – адукацыя. Магутнасць, сіла людзей у якасці. Беларусы у Польшчы вельмі адукаваныя. Трэба, каб людзі больш рэкламу рабілі, прызнаваліся, што яны беларусы.

Поўная гутарка ў далучаным файле: 

Вынікі перапісу будуць вызначаць далейшую дзяржаўную падтрымку розных сфераў грамадства, у тым ліку і патрэбы беларускай нацыянальнай меншасці.

Беларускае Радыё Рацыя