Уладзімір Пугач запрашае на канцэрт J:MOPC у Беластоку
8-га сакавіка ў Беластоку адбудзецца першы вялікі канцэрт беларускага рок-гурта J:MOPC. Музыкі зайграюць у клубе 6-Scian свае самыя вядомыя, а таксама новыя, напісаныя пасля 2020 года, песні.

У эфіры нашага радыё запрасіў на канцэрт лідар гурта Уладзімір Пугач:
– Праграма складаецца з даволі знаёмых песень, якія з’явіліся пасля 2020 года. 2020 год паўплываў на мастакоў і музыкаў такім чынам, што многія сталі звяртацца ў сваёй творчасці да тэмаў, да якіх раней не звярталіся. Пасля 2020 года ў нас з’явіўся шэраг песень прысвечаных нейкім сацыяльным праблемам. Зусім новыя песні з’явіліся, калі мы ўжо знаходзіліся ў Польшчы.
Канцэртам у Беластоку гурт J:MOPC закрывае свой тур па гарадах Польшчы.
Ён адбудзецца ў сераду 8 сакавіка а 20:00 гадзіне ў клубе 6-Scian, па вуліцы Варшаўскай, 34.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя
