Уладзімір Сасна – народны паэт, які з любоўю піша пра сваю зямлю



«Ja lublu tebe zemla» гэта паэтычны зборнік Уладзіміра Сасны, падляшскага народнага паэта. Вершы на мове вёскі Пашкоўшчына, што ў Арлянскай гміне. Прэзентацыя кніжкі ды аўтарская сустрэча прайшлі ў гарадской бібліятэцы ў Бельску Падляшскім. Калі гэта мова будзе запісаная можа яшчэ не загіне» кажа звыш 80-гадовы Уладзімір Сасна:

Я так сабе падняўся, каб так сталася, каб нехта глянуў, што была у Пашкоўшчыне такая мова. Я тут так стараўся падбіраць словы, якіх цяпер часта нават не ўжываюць, якія ведаў, як найбольш. Мне здаецца, што я не годны таго, каб мяне зрабілі паэтам, бо сябе лічу чалавекам плуга: увесь час на зямлі.

Кніжка паказалася дзякуючы намаганням Дарафея Фіёнікі з Музея малой бацькаўшчыны ў Студзіводах. Магчыма, што зявіцца наступнае выданне творчасці Уладзіміра Сасны. У панядзелак 19 сакавіка Музей малой бацькаўшчыны запрашае ў Бельскі белліцэй на «Вечарыну з праваслаўнай кнігай». Пачатак у 17 гадзін.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя