Уладзімір Вавульскі: Бельск Падляшскі мог бы займаць месца Беластока



Лекцыя пра паступовы заняпад Бельска Падляшскага ў сярэдзіне XVII стагоддзя пад назвай „Ад метраполіі да горада” адбылася ў Музеі малой айчыны ў Студзіводах.

Пра прычыны заняпаду горада кажа гісторык, лектар школы Падляска-беларускай культурных традыцый Уладзімір Вавульскі:

– Думаю, што такім цэнтрам, як Беласток, мог стаць, а нават быў Бельск падчас польска-літоўскай уніі. Бельск быў больш значным горадам, чым Беласток, багацейшым. Як паказвае гісторыя, усё залежыць ад выпадковасцяў. Беласток быў прыватным горадам. Бельск быў горадам мяшчан і рамеснікаў. 17-е стагоддзе было для Бельска найбольш трагічным. Войны прывялі да таго, што гандаль і рамесніцтва заняпалі.

Падчас лекцыі „Ад метраполіі да горада” пра гісторыю заняпаду Бельска Падляшскага ў сярэдзіне XVII стагоддзя асаблівую цікавасць слухачоў выклікалі паралелі з вайной Рэчы Паспалітай і Расеі амаль 350-гадовай даўніны.

Беларускае Радыё Рацыя