Уладзімір Зяленскі: Мы салідарныя з нашымі польскімі і літоўскімі партнёрамі
Міграцыйны крызіс стаў адной з галоўных тэмаў сустрэчы прэзідэнтаў Украіны, Польшчы і Літвы ў рамках Люблінскага трохкутніка.

Фота: prezydent.pl
Па выніках сустрэчы, якая праходзіла ва ўкраінскіх Карпатах паводле запрашэння Уладзіміра Зяленскага, адбылася прэс-канферэнцыя. На ёй лідар Украіны адзначыў, што крызіс з мігрантамі прымусіў дадаткова перагледзець пытанні бяспекі на мяжы:
– Важнай тэмай нашых перамоваў стаў міграцыйны крызіс, які працягваецца на межах краін Еўрапйскага звяза і Беларусі. Мы салідарныя з нашымі польскімі і літоўскімі партнёрамі. Калі будзе спроба паўтарыць такі самы сцэнар ва Украіне, мы актыўна ўзмацнім сваю дзяржаўную мяжу.
Уладзімір Зяленскі дадаў, што ў гэтым пытанні вельмі важная каардынацыя дзеянняў і абмен досведам. Ён дадаў, што Люблінскі трохкутнік з’яўляецца дзейным і перспектыўным фарматам для супрацоўніцтва.
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя
