Уласнікі беларускіх аграсядзіб знаёмяцца з польскім досведам
Група беларусаў удзельнічае ў Беластоку ў тыднёвым семінары для ўласнікаў аграсядзіб. Госці наведаюць турыстычныя мясцовасці, у тым ліку Белавежу, Аўгустаў ды Супрасль, дзе паглядзяць, як дзейнічаюць падляшскія агратурыстычныя аб’екты. Паводле Васіля Грыня, уласніка агратурызма “Засцянак Скрыплеў” у Валожынскім раёне, штораз больш беларусаў і гасцей з-за мяжы хоча адпачыць на прыродзе:
– У гэтым годзе шмат было беларусаў з Менска, больш за 50 палякаў, таксама прыязджалі французы, бельгійцы, немцы. Цікавяцца нашай прыродай. Ім цікавы актыўны адпачынак на вёсцы, каб усё было чыста, экалагічнае харчаванне і так далей.
Арганізатарам візіта ўласнікаў аграсядзіб у Беластоку стаў Падляшскі фонд рэгіянальнага развіцця. Госці з Беларусі да суботы пабачаць між іншым аграсядзібы “Белавежскае сяло” у Будах ды “Зяловы закутак” у Карыцінах.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота Gościnna Wieś