¿UNDERGROUND / INDEPENDENT?! 2015
Музыка, кіно, майстаркласы, сустрэчы з аўтарамі ды іншае – ўсё гэта фестываль ¿Underground/Independent?!, які 13 сакавіка пачнецца ў Беластоцкім асяродку культуры.
„Мэтай мерапрыемства з’яўляецца прэзентацыя незалежнай – “непапулярнай культуры”, якая ўжо некалькі гадоў знаходзіць аматараў сярод жыхароў Беластока”, – кажа адзін з арганізатараў Марцін Паўлюкевіч:
– Варта, каб кожны мог пазнаёміцца з культурай, якой няма ў медыях. Яе не бачна, але дзякуючы ёй і гэтаму фестывалю ў Беластоку, з ёй можна сутыкнуцца, пазнаёміцца, пабыць з ёй сам-насам. Перадусім трэба адкрыць розум і слухаць, глядзець, унікнуць у гэта, што дае цудоўныя вынікі.
Падчас фестывалю можна будзе паглядзець фільм “Скрыжавнне” (PL Rozdroże) беларускай рэжысёркі Анастасіі Мірашнічэнкі. Кінастужка атрымала ўзнагароду за лепшы дакументальны фільм на Варшаўскім кінафестывалі, а таксама прыз глядацкіх сімпатый.
Беларускае Радыё Рацыя
