Унікальны канцэрт у гонар Дня Незалежнасці Польшчы



„Уся Польшча святкуе Дзень Незалежнасці ў Падляшскай оперы”, – заявіў маршалак Артур Касіцкі перад самым пачаткам патрыятычнага канцэрта ў Падляшскай оперы і філармоніі – Еўрапейскім мастацкім цэнтры.

Гэта надзвычайнае музычнае мерапрыемства сабрала 11 лістапада шматлікіх артыстаў польскай сцэны і стала святкаваннем 102-й гадавіны аднаўлення Польшчай незалежнасці.

Канцэрт быў арганізаваны самаўрадам ваяводства, і мерапрыемства можна было паглядзець на TVP 1. Палякі, раскіданыя па ўсім свеце, убачылі канцэрт, дзякуючы TVP Polonia.

wrotapodlasia.pl