Упаўнаважаны па правах грамадзян з візітам на Падляшшы (абноўлена)
Ці правы, якія гарантуе канстытуцыя Польшчы нацыянальным меншасцям, рэалізоўваюцца ў поўным аб’ёме? Гэтае і іншыя пытанні разглядаліся ў час дэбатаў з удзелам упаўнаважанага па грамадзянскіх правах Адама Боднара. Паводле канстытуцыі дзяржава павінна не толькі мае падтрымліваць культуру меншасці, але таксама і клапаціцца пра яе развіццё.
— Памылковы падыход, калі да нацыянальнай меншасці ставяцца па прынцыпе толькі і выключна падтрымання тоеснасці, бо гэта прыводзіць да гетызацыі, стварэння своеасаблівых скансэнаў і маргіналізацыі. А канстытуцыя Польшчы выразна кажа: меншасці маюць права не толькі падтрымліваць сваю традыцыю, але таксама і развіваць яе, а калі маюць права на развіццё, значыць абавязак уладаў падтрымліваць іх у гэтым развіцці, ствараць умовы для развіцця і дапамагаць у гэтым.
У дэбатах пад назвай «Правы нацыянальных і этнічных меншасцяў у арт. 35 Канстытуцыі Рэспублікі Польшча» прынялі ўдзел прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў Падляшша.
[Not a valid template]
****
«Правы нацыянальных меншасцяў ў Польшчы гарантаваныя законам», — лічыць упаўнаважаны па правах грамадзян Адам Боднар.
З 27 па 30 студзеня доктар Боднар знаходзіцца на Падляшшы дзе сустракаецца з прадстаўнікамі розных асяроддзяў, у тым ліку і нацыянальных меншасцяў:
— У нас ёсць прадпісанне арт. 35 Канстытуцыі і я лічу, што ў Польшчы існуюць даволі істотныя гарантыі што да абароны правоў нацыянальных і этнічных меншасцяў.
Апроч канстытуцыі, правы нацыянальных меншасцяў гарантуе закон аб меншасцях ды Рамачная канвенцыя Рады Еўропы аб абароне нацыянальных меншасцяў ды двухбаковыя пагадненні Польшчы з паасобнымі дзяржавамі.
28 студзеня ў 17 гадзін у Беластоку адбудуцца публічныя дэбаты на тэму правоў нацыянальных меншасцяў ў святле канстытуцыі з удзелам упаўнаважанага па правах грамадзянаў Адама Бондара.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя