Управа Беластока дафінансуе прыватныя дзіцячыя садкі
Управа горада Беласток падрыхтавала новы праект фінансавання дзіцячых садкоў. Прыватныя пляцоўкі могуць атрымаюць такое ж фінансаванне з бюджэту Беластока, як садкі, якія лічацца самаўрадавымі, але ёсць умовы, пра якія гаворыць намеснік прэзідэнта Беластока Адам Поліньскі:
— Горад прапаноўвае датацыі ў памеры 99 адсоткаў выдаткаў на дзіця, але пры адной істотнай умове: прынцыпы аплаты ў прыватных дзіцячых садках будуць такія ж, як і ў грамадскіх садках. Пяць гадзінаў бясплатна і астатнія гадзіны за адзін злоты.
Цяпер праектам пастановы ўправы горада зоймуцца радныя. Магістрат дзеля ўтварэння як найбольшай колькасьці месцаў для дзяцей у садках у сезоне 2016/2017 вырашыў таксама адаптаваць некаторыя будынкі пачатковых школаў ды гімназіяў.
Беларускае Радыё Рацыя