Управа Беластока разыграе 300 календароў



Ужо з 22 снежня з’явіцца магчымасць выйграць календары на 2016 год са здымкамі Беластока ў конкурсе, які ладзіць Управа горада.

12391303_947378588665137_7252914400335431674_n

Трэба будзе адказаць на 3 простыя пытанні звязаныя з горадам. Пытанні з’явяцца а 8-й гадзіне раніцы на акаўнце Беластока ў Facebook, кажа прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі.

— Трэба будзе адказаць на тры пытанні. Першыя 300 асобаў, якія дашлюць праівльныя адказы на электронную пошту, атрымаюць календары з фотаздымкамі Пятра Савіцкага.

Адказваць можна да 24 снежня. Афіцыйныя вынікі — 31 снежня.

У календары на 2016 год пазначаныя важныя каталіцкія, праваслаўныя, мусульманскія і габрэйскія святы.

0x0

0x0 (1)

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота: bialystok.pl