Урачыстага святкавання дня Канстытуцыі 3 мая ў Беластоку не адбудзецца
Кожны год свята Канстытуцыі 3 Мая ўрачыста адзначаюць у Беластоку. Сёлета з-за эпідэміі ўрачыстасці не адбудуцца. Прэзідэнт Беластоку Тадэвуш Трускаляскі індывідуальна ўскладзе вянок пад помнікам Юзэфа Пілсудскага, і заклікае гараджан да вывешвання нацыянальных сцягоў.
«Мы не плануем ніякіх мерапрыемстваў з удзелам жыхароў горада. Няхай выразам нашай памяці, нашага патрыятызму, прывязанасці да нацыянальных колераў, будзе аздабленне нашых дамоў бела-чырвонымі сцягамі», – сказаў прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі.
Беларускае Радыё Рацыя
