Урачыстасці да Дня Незалежнасці Польшчы ў Бельску-Падляшскім
“Гэты дзень павінен быць важным для кожнага грамадзяніна Польшчы – незалежна ад яго нацыянальнасці, – перакананы намеснік бельскага старасты Пятро Божка. – І лепшы прыклад гэтага – Бельск-Падляшскі”.
– Гэта для нас вельмі важна, каб бяльшчане і з горада, і з павета былі разам: і дарослыя, і дзеці. Мы пачынаем гэтае свята ў царкве, пасля – у касцёле. Пасля сустракаемся ў цэнтры горада. Гэты дзень важны для ўсіх нас.
Святкаванні 98-ых угодкаў Незалежнасці Польшчы пачаліся з багаслужбы ў царкве Міхаіла Архангела ды Святой Імшы за Айчыну ў касцёле Маці Божай з гары Кармэль. Пасля прадстаўнікі ваяводскіх ды мясцовых улад, каталіцкае і праваслаўнвае духавенства ды жыхары сустрэліся ля помніка Незалежнасці Польшчы. Гарадскія святкаванні працягваюцца ў Бельскім доме культуры, дзе з 16-й гадзіны пачаўся канцэрт патрыятычнай песні.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
