Урачыстасцi Святога Барталамея ў Вільні
20-га жніўня у Вільні на Зарэччы (Ужупіс) адбудуцца ўрачыстасьцi, прысвечаныя Святому Барталамею. Урачыстасці пройдуць ў беларускім касцёле Св.Барталамея з 14.00 па 17.00 па Užupio gatvė.
Пасля Другой сусветнай вайны ў касцёле месцілася майстэрня скульптараў.
У 1997 годзе касцёл Святога Барталамея на Зарэччы быў перададзены беларускай каталіцкай супольнасці Вільні.
Да 2016 года імша праходзіла на дзвюх мовах – беларускай і польскай. З 2016 года імша – выключна па беларуску. Ксёндз-настаяцель айцец Арыюш Малыска.
Беларускае Радыё Рацыя