Урачыстасці ў гонар Супрасльскай іконы Божай Маці



На Падляшшы пачынаюцца ўрачыстасці, звязаныя з праваслаўным святам Супрасльскай іконы Божай Маці. На заўтрашнія святкаванні з’язджаюцца і прыходзяць паломнікі з усёй Польшчы. Некатрыя ўдзельнічалі ў байдарачным паломніцтве з Гарадка.

Паломніца: Мяркую, што кожнаму, хто плыў разам з намі, вельмі спадабалася.

Архімандрыт Супрасльскага манастыра айцец Андрэй Баркоўскі:

– Мы адчуваем невычэрпны паток божай ласкі, які зыходзіць з цудатворнай іконы Супрасльскай іконы Божай Маці.

Верніца: Прыйшлі памаліцца перад іконай Божай Маці за сям’ю, за сябе, папрасіць здароўя. Тут адчуваецца божая ласка, вяртаемся падмацаваныя на доўгі час.

Мужчынскі манастыр Дабравешчання Багародзіцы з’яўляецца адным з самых вядомых асяродкаў праваслаўнага жыцця ў Польшчы.

Супрасльская ікона з’яўляецца копіяй Смаленскай іконы Божай Маці, якую дараваў манастыру смаленскі епіскап Язэп Солтан у 1503 годзе.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Супрасль