Урачыстая імша ў гонар блаславёнага Ежы Папялушкі
Мінае 30 гадоў з дня пакутніцкай смерці блаславёнага Ежы Папялушкі. З гэтай нагоды ў Сухаволі прайшла ўрачыстая імша ў касцёле святых Пятра і Паўла, якую праводзіў архіепіскап Эдвард Азароўскі. У час літургіі ўспаміналі таксама памерлую ў мінулым годзе маці ксяндза Ежы Папялушкі, Марыяну.
Як адзначыў архіепіскап Эдвард Азароўскі, іх жыццё вучыць як знайсці святасць у будзённасці:
– Гэта нешта незвычайнае ў нашым паўсядзённым жыцці. Гэта навука бачыць у звыклым нешта адметнае, што дае нагоду для доўгіх роздумаў.
Пасля ўрачыстай імшы кожны мог пакланіцца мошчам блаславёнага Ежы Папялушкі. На літургіі прысутнічалі прадстаўнікі прафсаюза “Салідарнасць” з усёй Польшчы.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара