Урад Латвіі падтрымаў больш жорсткія ўмовы атрымання ВНЖ грамадзянамі Беларусі і РФ
Кабінет Міністраў Латвіі сёння, 6 верасня, падтрымаў папраўкі да Закона „Аб іміграцыі”. Змяненні прадугледжваюць, што грамадзяне і неграмадзяне Латвіі, якія жадаюць атрымаць грамадзянства іншай краіны і пры гэтым заставацца ў Латвіі, павінны будуць здаць іспыт на веданне дзяржаўнай мовы і пацвердзіць наяўнасць рэгулярных і дастатковых сродкаў да існавання, паведамляе delfi.lv.

Таксама ў прававы акт уключана патрабаванне пацвердзіць веданне дзяржаўнай мовы для былых грамадзян Латвіі і неграмадзян, якія атрымалі пастаянны від на жыхарства да ўступлення ў сілу гэтага законапраекта.
