Урадавы цэнтр бяспекі асцерагае нелегалаў
Імігранты атрымаюць ці ўжо атрымалі спецыяльную інфармацыю ад польскага ўраду.
Асобы, чые тэлефоны трапляюць у польскія мабільныя сеткі ў паветах, дзе захоўваецца надзвычайнае становішча, атрымліваюць папярэджанне пра дзеянні лукашэнкаўскага рэжыму.
Урадавы цэнтр бяспекі асцерагае асоб, якія спрабуюць незаконна трапіць у Польшчу.
„Польская мяжа ахоўваецца. Беларускія ўлады цябе падманваюць. Вяртайся ў Менск! Не прымай ніякіх таблетак ад беларускіх жаўнераў”.
Гэта паведамленне было адпраўлена на ангельскай мове.
Паводле wpolityce.pl
