Уроцлаў салідарны з беларусамі
15 траўня беларусы Ўроцлава правялі традыцыйны суботні прабег на знак салідарнасці з Беларуссю.
Нягледзячы на дрэннае надвор’е, беларуская дыяспара прабегла некалькі кіламетраў вуліцамі Ўроцлава з бел-чырвона-белымі сцягамі. Апошнім часам ва Ўроцлаў прыязджае ўсё больш беларусаў, якія ўцяклі сюды ад пераследу і ціску ўладаў. Такія прабегі дапамагаюць ім не толькі падтрымліваць здароўе, але і хутчэй асвоіцца на новым месцы.
Канстанцін Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, Уроцлаў