„Усе мы ўкраінцы!”
Акцыя пад назвай „Усе мы ўкраінцы!” адбылася на цэнтральнай плошчы грузінскага Батумі – Плошчы Еўропы.
Некалькі соцень чалавек пасля гучання гімнаў Украіны, Грузіі і Беларусі пашыхтаваліся і закрылі свае галовы аркушамі паперы. На аркушах былі словы „Закрыйце неба над Украінай”.
На плошчы таксама трымалі два вялізныя дзесяціметровыя сцягі Украіны і Беларусі. Апроч гэтага на мітынгу быў адкрыты мікрафон, дзе кожны меў права выказаць свае словы супраць вайны ва Украіне.
Беларускае Радыё Рацыя