Усенароднае чытанне рамана Генрыха Сянкевіча “Quo Vadis”
У Польшчы прайшло Усенароднае чыганне “Quo Vadis”. Сярод амаль 2 тысячаў месцаў, у якіх чытаўся раман Генрыка Сянкевіча, апынуўся і Бельск-Падляшскі.
“Гэта ўжо чарговы раз, калі ў нашым горадзе праходзіць Усенароднае чыганне,” – кажа бурмістр Яраслаў Бароўскі:
– Трэба чытаць. Чытанне развівае нас. Калі чытаем, можам свой слоўнікавы запас пашыраць і ўзбагачаць. У нас тут ёсць і старэйшыя і малодшыя. Кожная акцыя, якая прапагандуе чытанне, – гэта акцыя патрэбная. Варта да яе далучацца.
Галоўная мэта агульнапольскага мерапрыемства – папулярызаваць чытанне і мастацкую польскую літаратуру. Усенароднае чытанне, у якім удзел прынялі таксама прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда з жонкай Агатай, прайшло ўжо ў пяты раз.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
