Ушануюць памяць ахвяр фашызму



Улады Беластока, Супрасля, ветэраны і мясцовыя жыхары возьмуць сёння, 17 чэрвеня, ўдзел ва ўрачыстасцях ля помніка Ахвярам вайны ў Грабаўцы.

Тут знаходзіцца самае вялікае месца гібелі людзей. У гады вайны фашысты забілі каля 16-ці тысяч жыхароў: палякаў, жыдоў, беларусаў, а таксама савецкіх ваенна-палонных.

У 70-ыя гады ў гэтым месцы паставілі помнік. Імша каля помніка ў Грабаўцы пачнецца аб 11-ай гадзіне. Пазней адбудзецца ўскладанне кветак да месцаў пахавання забітых жыхароў Беласточчыны.