Усходні будаўнічы кластэр пачаў супрацу з „Гроднаінвест”
IV Усходні эканамічны кангрэс з’яўляецца ідэальным месцам не толькі для абмеркавання, але і для падпісання пагадненняў пра далейшае супрацоўніцтва. Такі дакумент быў ўрачыста падпісаны 28 верасня ў будынку Падляшскай оперы і філармоніі.
Адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны „Гроднаінвест” Рэспублікі Беларусь устанавіла першыя пастаянныя адносіны з мэтай далейшага эканамічнага супрацоўніцтва з Усходнім будаўнічым кластарам. Пагадненне падпісалі кіраўнік адміністрацыі „Гроднаінвест” Сяргей Ткачэнка і кіраўнік Усходняга будаўнічага кластэра ды старшыня Падляшскага эканамічнага форуму Томаш Казлоўскі.
Асноўнай мэтай пагаднення з’яўляецца ўстанаўленне супрацоўніцтва з мэтай стварэння спрыяльных умоваў для функцыянавання бізнесу ў сферы інвестыцый, прамысловасці і навукі. Бакі сумесна вызначылі прыярытэты і напрамкі ў якіх будуць планавацца далейшыя дзеянні ды развіццё супрацоўніцтва. Плануецца рэалізацыя сумесных інфармацыйных ды эканамічных праектаў.
Сустрэча ініцыявана Маршалкам Падляшскага ваяводства Ежы Лешчынскім, які некалькі месяцаў таму запрасіў абодва бакі на перамовы. Чарговым этапам стане візіт чальцоў Усходняга будаўнічага кластэра ў сядзібу свабоднай эканамічнай зоны „Гроднаінвест” у Беларусі. Кіраўніцтва ваяводства на чале з маршалкам Ежы Лешчынскім будзе працягваць актыўна падтрымліваць развіццё эканамічных адносін, а таксама прапануе польскім прадпрымальнікам праяўляць актыўнасць у наладжванні міжнародных кантактаў.