Успаміны з часоў зняволення



Успаміны з часоў зняволення сталі галоўнай тэмай сустрэчы з Алесем Бяляцкім у беластоцкім офісе нашага Беларускага Радыё Рацыя.

За тры гады, праведзеныя ў калоніі, праваабаронца і палітычны вязень шмат пісаў, у выніку чаго паўстала некалькі кніг. Адну з іх – “Халоднае крыло Радзімы” – была магчымасць атрымаць разам з подпісам аўтара.

Алег Латышонак

Як прыгадвае таксама былы палітычны вязень, але часоў Салідарнасці ў Польшчы, Алег Латышонак, сітуацыя з Бяляцкім нагадвае яму ягоны ўласны жыццёвы досвед:

– Усё да болю знаёмае, паколькі ў Беларусі не памяняўся рэжым. Тое, што было ў 80-я гады ў Польшчы, тое зараз адбываецца ў Беларусі. Калісьці нам зрабілі экскурсію ў Беластоцкую турму, у якой я з сябрамі сядзеў, там ужо зусім іншыя людзі, якія трапілі туды пры іншых абставінах.  Бо ў Польшчы сітуацыя вельмі моцна змянілася.

У час сустрэчы Алесь Бяляцкі паказаў унікальны фотаздымак, які яму ў калоніі падпольна, пад пагрозай пакарання, зрабіў адзін са зняволеных. Гэты здымак праваабаронца нечакана атрымаў ужо пасля свайго вызвалення. Сёння сустрэча з Бяляцкім адбудзецца таксама ў Беларускім Доме ў Варшаве.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя