Успенне ў Чыжах



У найбольш беларускай, па колькасці насельніцтва, сельскай гміне Польшчы – Чыжы праваслаўныя святкуюць Успенне. Урачыстасці адбываюцца ў царкве Успення Прасвятой Багародзіцы ў аднайменнай вёсцы Чыжы.

Падрабязней пра традыцыю ўрачыстасцяў кажа дырэктар гміннага асяродка культуры Юрэк Якімюк:

 

– Гэта адно з найважнейшых святаў у парафіі ў Чыжах, бо царква носіць назву «Успенская». Вяртаючыся назад, памятаю, як людзі рыхтаваліся да свята. Гэта яшчэ перыяд жніва. Ужо заканчваўся. Жанчыны рабілі вянкі (букеты) з кветак, якія потым асвячаліся.

 

– Пасля службы сядаем на абед і зычым, каб дачакацца наступнага года.

 

Царква Успення Прасвятой Багародзіцы ў Чыжах, дзе адбываюцца ўрачыстасці, паўстала ў 1990-х гадах на месцы старой царквы ХІХ стагоддзя. Тая была цалкам знішчана ў выніку пажару 1984 года. Але людзі фінансава змабілізаваліся і цягам бліжэйшых сямі год збудавалі новую цагляную царкву.

 

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Чыжы