Устаноўлена свята ў гонар Заляшанскай Божай Маці



Каля тысячы вернікаў прыехалі ў манастыр у Заляшанах, дзе адбылося ўстанаўленне свята ў гонар Заляшанскай Божай Маці.

DSCN1888

Службу ў мясцовым манастыры Святой Кацярыны ўзначаліў метрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава. Звяртаючыся да вернікаў метрапаліт адзначыў, што кроў заляшанскіх пакутнікаў не была дарэмнай:

– Нам варта пранікаць у Божае мысленне, калі мы з’яўляемся адказнымі людзьмі. Варта вучыцца гісторыі ў тых, якія тут засталіся, чыя кроў упіталася ў гэтую зямлю.

– Яны загінулі як героі і з’яўляюцца нашымі пакутнікамі. А тых, хто гэта зрабіў, я думаю, напаткаў горшы лёс, і аднак больш трагічныя гэтыя постаці.

– У гэты час страшна, потым час плачу, потым час глыбокага душэўнага болю, а на канцы, відавочна, прыходзіць час, калі ўсё гэта як бы ў радасць ператвараецца. Можа гэтай радасці сёння першы дзень быў тут у Заляшанах, Бог адзін ведае.

Апошняя субота ліпеня кожнага года будзе днём з’яўлення іконы Божай Маці Заляшанскай.

Некалькі гадоў таму ікона аб’явілася аднаму з паломнікаў, яна прадстаўляе Багародзіцу ў атачэнні анёлаў, а таксама палаючы дом і трох маленькіх дзяцей у агні. Ікона прысвечана падзеям 29 студзеня 1946 года, калі аддзел польскага ўзброенага падполля спаліў вёску. У агні і ад стрэлаў у Залешанах  загінулі ў той дзень 16 чалавек, у тым 6 маленькіх дзяцей.

[Not a valid template]

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара